|
Saturday, 12 June 2010 05:11 |
КУПАЛЬЛЕ: Запрашаем разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ, і правесьці незабыўны адпачынак у кампаніі суродзічаў на ўлоньні прыроды. Купальскі вечар пачнецца з прызначэньня Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча. Уночы нячысьцікі выкрадуць Купалінку. Каб даведацца пра іншыя падзеі і абрады купальскай ночы, далучайцеся да нас. Пачастуйцеся крупнікам, у склад якога па традыцыі ўваходзяць 27 лекавых траваў. Можа каму з вас пашанцуе знайсьці сваю папараць-кветку ў гэтую чароўную ноч. Калі: 18-20 чэрвеня 2010 году (Купальская ноч у суботу 19 чэрвеня). Дзе: Парк Ward Pound Ridge Reservation у Cross River, NY 10518 Транспарт: Цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah. Гэта прыкладна гадзіна часу цягніком ад Мангэтану на Metro North, Harlem Line. Кошт: $25 дарослым, $10 дзецям. Чэкі выпісвайце на Mr. & Mrs. Ryzy з адзнакаю “Купальле” і дасылайце на адрас: Piotr & Lena Ryzy P. O. Box 1952 Ossining, NY 10562 Кантакты: Пётра і Алена РЫЖЫЯ, тэл. (914) 522 - 0742, эл. пошта:
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
Што будзе: купальскія песьні й танцы на працягу ўсёй ночы, спартовыя спаборніцтвы й гульні, гатаваньне страваў (прыносьце ежу, грылі там будуць). Захапіце з сабою: - беларускія строі ці адзеньне з сымболікай; дзяўчатам – доўгія спадніцы, хлопцам – доўгія сьветлыя штаны, ня шторты (толькі на час сьвяткаваньня); - ежу, напоі, спальныя мяшкі, намёты, калі будзеце спаць; - $8 (з аўта ў незалежнасьці ад колькасьці пасажыраў) за ўезд у парк (бясплатна пасьля 5-й гадзіны вечара). Арганізатары забясьпечаць пітную ваду і паліва для вогнішчаў і грыляў.
|
|
Last Updated on Saturday, 12 June 2010 05:22 |