| Чэрвеньскі сход аддзелу БАЗА ў Н.Ё. |
|
|
|
| Tuesday, 08 June 2010 15:19 |
|
Шаноўнае спадарства! Наступны, чэрвеньскі сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў суботу, 12 чэрвеня 2010 году, пачатак а 6:00 вечара. Нажаль, загадзя пададзеная ў газэце "Беларус" інфармацыя аб месцы правядзеньня сходу (у Брукліне) аказалася заўчаснай і не адпавядае сапраўднасьці. Сход адбудзецца не ў Брукліне, а на Мангэтане. Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square.
Дакладны адрас: Seafarers and International House, 123 East 15 Street (at Irving Place), New York, NY 10003. Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе. Пачатак сходу: дакладна а 6:00 гадзіне вечара, 12 чэрвеня. |
| Last Updated on Tuesday, 08 June 2010 15:36 |











