|
Wednesday, 28 April 2010 10:53 |
|
Шаноўнае спадарства!
Дзеля незалежачых ад кіраўніцтва Нью Ёрскага аддзелу БАЗА прычынаў, наступны, травеньскі сход аддзелу адбудзецца на новым месцы і не ў нядзелю, але ў суботу, 15 траўня 2010 году.
Падчас сходу пройдуць справаздачы і выбары кіраўніцтва аддзелу, а таксама іншыя мерапрыемствы.
Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square.
Дакладны адрас:
Seafarers and International House,
123 East 15 Street (@ Irving Place),
New York, NY 10003.
Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе.
Пачатак сходу: дакладна а 4:00 гадзіне папаўдні, канец сходу—а 6-й гадзіне, 15 траўня.
Прозьба да ўсіх сяброў Нью Ёрскага аддзелу БАЗА ўзяць удзел у гэтым сходзе і ў выбарах кіраўніцтва аддзелу, і не спазьняцца.
|
|
Last Updated on Wednesday, 28 April 2010 11:08 |
|
Wednesday, 21 April 2010 10:04 |
|
У нядзелю, 25 красавіка 2010 г., Нью Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ладзяць мітынг на Мангэтане, прысьвечаны 24-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.
Беларусы ЗША выказваюць салідарнасьць з беларусамі, што жывуць на забруджаных радыяцыяй землях, з ліквідатарамі, пенсіянэрамі з Чарнобыльскай зоны. Мы выказваем падтрымку ўсім змагарам за вольную Беларусь, для якой панаваньне рэжыму Лукашэнкі й праводзімыя ім вынішчэньне нацыянальнай гісторы , мовы і культуры па сваёй зьнішчальнай сіле роўныя Чарнобыльскай катастрофе ў духовай сфэры.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі , якая пачнецца 25 красавіка, а 12:00 гадзіне апоўдні.
Месца правядзеньня: На 5-й Эвэню пры 59 вуліцы, каля Фантану Гатэля Plaza, адрас: 767 Fifth Ave.New York City, NY 10153.
У панядзелак, 26 красавіка, адбудзецца візыт у офіс мэра Нью Ёрку для ўручэньня яму інфармацыі аб Чарнобыльскай трагедыі. Жадаючыя змогуць запісацца і далучыцца падчас дэманстрацыі .
Жыве Беларусь!
|
|
Last Updated on Wednesday, 21 April 2010 10:20 |
|
Wednesday, 31 March 2010 15:02 |
|
Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 11 красавіка 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432.
Пачатак сходу а 1:00 папаўдні.
Даезд падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсьці 2 блёкі ўверх (на поўнач) да скрыжаваньня 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic Drive).
Сходы аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку звычайна адбываюцца раз на месяц, у другую нядзелю кожнага месяца.
|
|
|