|
Thursday, 29 October 2009 08:24 |
|
У суботу, 31 кастрычніка, у Нью Ёрку пройдзе мітынг ЗМБА і БАЗА ў падтрымку зьезда па стварэнні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя , які будзе адбывацца ў гэты дзень у Менску. Нагадаем, што ў выпадку рэгістрацыі партыі – БХД будзе першай зарэгістраванай партыяй пасьля прыняцьця антыдэмакратычнай рэдакцыі закону аб палітычных партыях ад 2001 году.
Збор удзельнікаў адбудзецца а 1:00 папаўдні на 5-й Авэню пры 59-й вуліцы (ля фантану гатэля Plaza).
Нагадаем, што першы Устаноўчы з’езд партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбыўся 28 лютага ў менскім Палацы культуры МТЗ. Але тады стваральнікам партыі было адмоўлена ў рэгістрацыі. ЗБМА праводзіла мітынг у падтрымку БХД 28 лютага 2009 каля будынку ААН у Нью Ёрку.
Дапамагай нам Бог! Жыве Беларусь!
|
|
Last Updated on Thursday, 29 October 2009 08:40 |
|
Wednesday, 07 October 2009 14:13 |
|
Шаноўнае спадарства!
Нью Ёрскі аддзел БАЗА супольна з Галоўнай управай БАЗА ладзяць у нядзелю, 18-га кастрычніка сёлета, сьвяткаваньне 60-х угодкаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), беларускай грамадскай арганізацыі, што ўвесь гэты час годна рэпрэзэнтуе беларусаў у Злучаных Штатах і ў Нью Ёрку.
Запрашаем вас прыняць удзел у сьвяткаваньні й наведаць урачыстую акадэмію, банкет з беларускіх нацыянальных страваў і сьвяточны канцэрт, на якім выступяць сьпевакі й музыкі зь Беларусі, Злучаных Штатаў і Канады.
Імпрэза адбудзецца 18 кастрычніка 2009 г. у грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью Ёрк) па адрасе:
St. Cyril of Turau Cathedral,
401 Atlantic Avenue (at Bond Street),
Brooklyn, NY 11217.
Кошт квітка на асобу—30 даляраў.
Пачатак сьвяткаваньня а 1:00 папаўдні.
Вас чакаюць беларускае асяроддзе, прыемная атмасфэра, смачная ежа, мілыя сустрэчы.
Далучайцеся да землякоў!
|
|
Last Updated on Friday, 09 October 2009 09:51 |
|
Tuesday, 29 September 2009 14:39 |
|
Чарговы сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 11 кастрычніка 2009 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432.
Пачатак сходу а 1:00 папаўдні.
На сходзе адбудзецца прэзэнтацыя Альманаху беларускіх пісьменьнікаў
замежжа "БЕЛАРУС-2009"
Даезд падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсьці 2 блёкі ўверх (на поўнач) да скрыжаваньня 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic Drive).
Сходы аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку адбываюцца раз на месяц, у другую нядзелю кожнага месяца.
|
|
Last Updated on Monday, 16 November 2009 08:56 |
|
|
|
|
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Next > End >>
|
|
Page 7 of 9 |