Login Form



Polls

When will Lukashenko lose power?
 

Help us - donate

Help us to fight dictatorship in Belarus.

Who's Online

We have 7 guests online
Home
Вайцюшкевіч у Нью Ёрку PDF Print E-mail
Thursday, 03 December 2009 06:03

КАНЦЭРТ ЗЬМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА Ў НЬЮ ЁРКУ

У пятніцу, 4-га сьнежня, а 7-ай гадзіне вечара ў грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца канцэрт вядомага беларускага сьпевака Зьміцера Вайцюшкевіча.

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) разам з Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой шчыра запрашаюць усіх жадаючых на іпрэзу. Канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча, вядомага таксама пад нікнэймам Todar, безумоўна, – падзея неардынарная, якую нельга прапусьціць. Бо Зьміцер – адзін з найлепшых сучасных беларускіх сьпевакоў. Былы ўдзельнік папулярных фольк-гуртоў “Палац” і KRIWI, Вайцюшкевіч з’яўляецца ляўрэатам прэстыжных міжнародных фэстываляў ды пераможцам галоўнай беларускай музычнай прэміі – “Рок-Каранацыі”. Акрамя таго, Зьміцер вядомы беларускім слухачам па ўдзеле ў праектах, якія ўжо сталі культавымі – “Народны Альбом” ды “Я нарадзіўся тут”. Сьпявак таксама запісаў кружэлкі на вершы такіх выбітных паэтаў як Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў, Генадзь Бураўкін, і нават, Уладзімер Маякоўскі. Зараз Вайцюшкевіч з’яўляецца лідэрам і мастацкім кіраўніком гурту “WZ-Orkiestra”.

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых! Уваход вольны.

Адрас: St. Cyril of Turau Cathedral,

401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217

Час: 7:00 вечара.

Last Updated on Saturday, 05 December 2009 12:44
 
Сход аддзелу--лістапад 2009 PDF Print E-mail
Friday, 06 November 2009 16:00

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 8 лістапада 2009 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432.

Пачатак сходу а 1:00 папаўдні.

Даезд падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсьці 2 блёкі ўверх (на поўнач) да скрыжаваньня 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic Drive).

Сходы аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку звычайна адбываецца раз на месяц, у другую нядзелю кожнага месяца.

Last Updated on Monday, 16 November 2009 08:57
 
Сустрэча з Вячоркам і Баршчэўскім PDF Print E-mail
Thursday, 29 October 2009 10:09

У суботу, 7 лістапада, у грамадскай залі пры Cаборы Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца сустрэча з вядомымі беларускімі палітыкамі й культурніцкімі дзеячамі сп. сп. Вінцуком Вячоркам і Лявонам Баршчэўскім.

Вінцук Вячорка і Лявон Баршчэўскі распавядуць пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, пра зьмены ў Беларускім Народным Фронце (БНФ) і пра падрыхтоўку да наступных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, адкажуць на пытаньні прысутных.

Пачатак сустрэчы а 6:00 вечара.

Адрас Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага:

401 Atlantic Ave (@ Bond Street), Brooklyn, NY 11217.

Прыходзьце на імпрэзу і запрашайце сяброў і знаёмых!

 

Last Updated on Thursday, 29 October 2009 10:18
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Next > End >>

Page 6 of 9