Login Form



Polls

When will Lukashenko lose power?
 

Help us - donate

Help us to fight dictatorship in Belarus.

Who's Online

We have 16 guests online
Home
29-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі--2010 PDF Print E-mail
Monday, 12 July 2010 08:54

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне запрашае усіх беларусаў на традыцыйную

 

29-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі,

якая адбудзецца 4-6 верасьня 2010 году

ў горадзе Нью Брансвіку, штат Нью Джэрзі.


Традыцыя Сустрэчаў бярэ свой пачатак ад 1952 году, калі беларусы з ЗША і Канады  сабраліся ў г. Ніягара-Фолз, каб абмеркаваць пытаньні каардынацыі дзейнасьці ў справах грамадскіх, палітычных і сацыяльных, і таксама добра правесьці час--наведаць канцэрты, танцы, забавы. Ад таго часу штодва гады беларусы Паўночнай Амэрыкі зьбіраюцца на свае Сустрэчы.

У праграме 29-й Сустрэчы:

4 верасьня Канфэрэнцыя “Роля эміграцыі ў змаганьні за вольную Беларусь”.

Асобная ўвага—удзел беларусаў Амэрыкі у сёнешнім змаганьні.

Апаўдні—буфэт (Garden State Ballroom).

Адзначэньне 100-годдзя Ларысы Геніюш. Літаратурна-музычная праграма.

Баль Сустрэчы (Regency Ballroom)-забава, танцы--8:00 вечара.

Квіткі па замове: $55 дарослым, $45 студэнтам

Квіткі пры дзьвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам


5 верасьня—А 10:00 раніцы адбудзецца Сьвятое Набажэнства

ў Царкве Сьв. Божае Маці Жыровіцкае,

Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы,

па адрасе: 9 River Road, Highland Park, New Jersey 08904.


Банкет і канцэрт Сустрэчы, -пачатак а 1-й гадзіне папаўдні.

(Regency Ballroom)

Выступы музыкаў, фальклорных выканаўцаў, мастацкія выставы.

Квіткі па замове: $55 дарослым, $45студэнтам

Квіткі пры дзьвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам.


6 верасьня—Ад’езд удзельнікаў Сустрэчы.

Месца правядзеньня Сустрэчы: Гатэль Гаят, Hyatt Regency, 2 Albany Street, New Brunswick, NJ 08901.

Даезд з Нью Ёрку да Нью Брасвіку і гатэлю Гаят:

аўтобус з аўтастанцыі NY-NJ Port Authority Bus Terminal на 8 Эвэню і 41-й вуліцы (адрас станцыі: 8 41ST Ave, New York, NY 10001, т. 212-564-8484‎) да горада New Brunswick, прыпынак Hyatt Regency/ 2 Albany Street. Час у дарозе: 50 хвілінаў.

ЗАМОВЫ ДАСЫЛАЙЦЕ ДА 22 ЖНІЎНЯ, 2010 г.

Чэкі выпісваць на: Belarusan American Association;

Замовы і чэкі высылаць на адрас:

Mr. I. Grishkevich

262 White Birch Rd.

Edison, NJ 08837

U.S.A.

Замаўленьне месцаў па зьніжаных коштах, калі трэба заначаваць, у гатэлі Гаят: па тэлефоне 732-873-1234, або факсе 732-873-1382, або на сеціўным сайце гатэлю: http://newbrunswick.hyatt.com/hyatt/hotels/index.jsp

Кантактныя тэлефоны : Юрка Азарка, 732-560-8610, Віталь Зайка, 718-296-1458.

 

Last Updated on Thursday, 29 July 2010 07:28
 
МАРШ ПАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ PDF Print E-mail
Monday, 05 July 2010 08:57

У нядзелю, 18 ліпеня, традыцыйным Маршам пачынаецца Тыдзень Паняволеных Народаў, які быў зацьверджаны Кангрэсам ЗША праз Грамадскі закон 86-90 яшчэ ў 1959 годзе як выказ пратэсту народаў сьвету супраць камуністычнай і таталітарнай тыраніі. У імпрэзах Тыдня, і ў Маршы Паняволеных Народаў традыцыйна бярэ ўдзел беларуская грамада Нью Ёрку і Амэрыкі.

9:00 раніцы—Збор удзельнікаў Маршу на Пятай Эвэню пры 59-й вуліцы (ля

фантану Гатэлю Плаза). Save

10:00 раніцы-Імша за Паняволеныя Народы ў Катэдры Сьв. Патрыка на 5-й Эвэ і

50-й вул.

11:00 Марш Паняволеных Народаў па Пятай Эвэ да 72-й вул.

12:00 Афіцыйнае адкрыцьцё Тыдню Паняволеных Народаў (Сэнтрал Парк).

Пасьля Маршу, а 2:00 у Сэнтрал Парку ля помніка Ягайлу (79 вул., каля Чарапашай сажалкі—Turtle Pond) адбудзецца сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА.

 

Last Updated on Monday, 05 July 2010 09:03
 
Сход аддзелу БАЗА-Нью Ёрк, ліпень PDF Print E-mail
Monday, 05 July 2010 08:45

АБ’ЯВА ПРА ЛІПЕНЬСКІ СХОД АДДЗЕЛУ БАЗА-НЬЮ ЁРК

Наступны, ліпеньскі, сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 18 ліпеня 2010 г. у Сэнтрал Парку, а 2:00 папаўдні.

Месца правядзеньня: Mid-Park at 79th Street on the east side of the Turtle Pond, King Jagiello (Jahajla) Monument (across from Belvedere Castle and just south-east from the Great Lawn. To the northeast is Cleopatra's Needle and beyond, the Metropolitan Museum of Art.)

Збор каля помніка каралю і вялікаму князю Старабеларускай дзяржавы Уладзіславу Ягайлу, які ўзначаліў войскі польска-літоўскай дзяржавы ў бітве пад Грунвальдам.


Якраз у гэтыя дні, 15 ліпеня, спаўняецца 600 год перамозе пад Грунвальдам (Дуброўнай), дзе большасьць войска Вялікага Княства Літоўскага—Старабеларускай дзяржавы складалі беларускія ваяры.

 

Last Updated on Monday, 05 July 2010 08:56
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Next > End >>

Page 1 of 9